Паважаныя кліенты, партнёры, калегі! Шаноўныя сябры!
Віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым, Новым 2018 годам і Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў!
Пры ўсёй умоўнасці рысы, якая падзяляе няспынны ход часу на гады, заўсёды хочацца верыць і спадзявацца, што ўсё лепшае - у новым, чаканым. І кожны раз праводзячы год адыходзячы, мы з удзячнасцю ўспамінаем усё тое добрае, што пакідаем у мінулым і з дзіцячай шчырасцю жадаем, каб новы год быў шчаслівым, каб споўніліся самыя патаемныя мары і рэалізаваліся самыя грандыёзныя планы.
Няхай гэтыя светлыя, цудоўныя і сапраўды любімыя святы напоўняць вашы сэрцы любоўю і дабрынёй. Здароўя, дабрабыту, поспехаў вам, вашым родным і блізкім. Міру вашаму дому!
Наглядальны савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»