Навіны банка і прэс-рэлізы
26.12.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 15.12.2017 (прэс-рэліз)

15 снежня 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

На пасяджэнні зацверджаны Інвестыцыйная праграма, каштарыс даходаў і расходаў Банка, каштарыс расходаў дэпартамента ўнутранага аўдыту на 2018 год.

Наглядальны савет зацвердзіў справаздачу дэпартамента ўнутранага аўдыту аб выніках працы за 2017 год і планы яго працы на будучы перыяд.

Членам Праўлення Банка ўстаноўлены ключавыя паказчыкі эфектыўнасці на 2018 год.

Наглядальным саветам разгледжана інфармацыя аб адпаведнасці лакальных нарматыўных прававых актаў Банка, якія рэгулююць пытанні карпаратыўнага кіравання, кіравання рызыкамі, арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю, устаноўленым патрабаванням заканадаўства, а таксама актуалізаваны шэраг дакументаў, зацверджаных Наглядальным саветам.

Прынята рашэнне аб скліканні пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў і аб новых выпусках аблігацый для фізічных асоб.