Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2017

Беларусбанк прадастаўляе магчымасць змяніць працэнтную стаўку па крэдыце на фінансаванне нерухомасці (прэс-рэліз)

finansirovanie

З 20 снежня 2017 Беларусбанк прадастаўляе магчымасць змяніць працэнтную стаўку па раней атрыманых крэдытах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах банка з фіксаванай (змяняецца толькі па рашэнні Банка) на зменную (змяняецца з даты змены стаўкі рэфінансавання НБ РБ).

Крэдытаатрымальнікам, якія скарыстаюцца гэтай прапановай, працэнтная стаўка па крэдытным дагаворы будзе зніжана да стаўкі рэфінансавання НБ РБ, павялічанай на 3 працэнтныя пункты.

Змяненне працэнтнай стаўкі па крэдыце ажыццяўляецца адзін раз па заяўным прынцыпе.

Для заключэння дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору на ўстанаўленне зменнай працэнтнай стаўкі крэдытаатрымальнікам неабходна звяртацца з пісьмовымі заявамі ва ўстановы Банка па месцы заключэння крэдытнага дагавору.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах Банка або патэлефанаваўшы па нумары 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»