Беларусбанк стаў фундатарам другога сезона маштабнага агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу «Талент краiны», які рэалізуе Агульнанацыянальнае тэлебачанне разам са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі.
«Быць Генеральным партнёрам такога цудоўнага агляду юных талентаў - вялікі гонар для банка. Мы ўсімі спосабамі стараемся падтрымліваць таленавітых, разумных, працавітых дзяцей, якія любяць сваю краіну і будуць рабіць усё, каб яна стала яшчэ больш прывабнай. Вы проста малайцы, вельмі таленавітыя! – сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу на фінальным канцэрце, Старшыня Праўлення Віктар Ананіч.- Усе сапраўды даказалі, што кожны - сапраўдны «Талент краiны». Але конкурс ёсць конкурс, заўсёды перамагае наймацнейшы».
Лепшымі былі прызнаныя:
- старэйшая ўзроставая група - Бабіч Багдан, 15 гадоў, інструментальны жанр, г. Мінск (раяль);
- малодшая ўзроставая група - Косава Ксенія, 10 гадоў, харэаграфія, г. Мінск (балет).
Пераможцам Старшыня Праўлення ўручыў падарункі ад Беларусбанка - сертыфікаты на адпачынак у санаторый «Спадарожнік».
«У гэтым маляўнічым куточку Беларусi вы атрымаеце новы зарад сіл для будучых поспехаў і дасягненняў!» - пракаменціраваў кіраўнік.
Даведка:
Удзельнікамі тэлепраекта сталі таленавітыя дзецi з усёй краіны ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Пасля кастынгаў засталося 48 яскравых нумароў - сольныя выканаўцы і калектывы.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»