Навіны банка і прэс-рэлізы
14.12.2017

Навагодняя акцыя Беларусбанка «Заяўка Дзеду Марозу» (прэс-рэліз)

З нагоды свайго 95-годдзя, а таксама напярэдадні калядных і навагодніх святаў ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць акцыю «Заяўка Дзеду Марозу» і зніжае працэнтныя стаўкі пры выдачы крэдытаў на спажывецкія патрэбы тэрмінам да 1 года!

Пры падачы заяўкі ў перыяд з 18.12.2017 па 31.01.2018 (уключна) працэнтная стаўка па крэдытах памяншаецца да 9,5% гадавых (пры афармленні заяўкі ва ўстановах банка), да 9% гадавых (пры афармленні заяўкі з выкарыстаннем каналаў ДБА: карпаратыўны вэб-сайт банка, М-Банкінг, Інфакіёскі, Кантакт-цэнтр, сістэма Інтэрнэт-банкінг).

Крэдыты прадастаўляюцца з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай карткі, шляхам безнаяўнага пералічэння, а таксама шляхам залічэння на дэбетовую банкаўскую плацежную картку кліента пры прадастаўленні крэдыту праз сістэму Інтэрнэт-банкінг.

Спяшайцеся прыняць удзел у акцыі «Заяўка Дзеду Марозу» і парадаваць сваіх блізкіх падарункамі да Калядаў і Новага года!

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»