Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2017

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

burgerking

Рады паведаміць, што ў праграму зніжак і спецыяльных прапаноў для трымальнікаў карт Mastercard у Беларусі ўключаны новы партнёр!

З 1 лістапада 2017 па 31 студзеня 2018 года, аплачваючы ў сетцы рэстаранаў хуткага харчавання Burger King заказ картай Mastercard «Беларусбанка» ад 10,00 руб., Вы атрымліваеце ў падарунак капучына або амерыкана (s).

 

 

 

Якія карткі прымаюць удзел

Mastercard Standard,

Mastercard Gold,

Mastercard World (Клуб «Карт-бланш»),

Mastercard World Black Edition (пакет услуг «Прэміум»)

Як аформіць картку Mastercard

Аформіць заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку можна:

  1. па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
  2. на сайце банка;
  3. у Інтэрнэт-банкінгу;
  4. у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
  5. у інфакіёску.

Аформіць заяўку на выпуск карткі да новага і дзеючага рахунку можна ва ўстанове банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!