24 лістапада 2017 года плацежная сістэма «БЕЛКАРТ» правяла розыгрыш прызоў першага этапу рэкламнай гульні «Час адпачываць з БЕЛКАРТ», у якім былі разыграны падарачны сертыфікат РУП «ЦЭНТРКУРОРТ» для арганізацыі адпачынку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 20 падарачных сертыфікатаў «Электрасіла», 20 пледаў і 20 парасонаў.
Адразу 49 трымальнікаў картак Беларусбанка сталі шчаслівымі ўладальнікамі названых вышэй прызоў.
Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!» працягваецца, таму яшчэ можна паспрабаваць удачу і стаць новым прызёрам рэкламнай гульні. Розыгрыш другога этапа адбудзецца 10 студзеня 2018 года.
Нагадваем, што да 31 снежня 2017 года ўключна разлічваючыся карткай БЕЛКАРТ, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, БЕЛКАРТ-Maestro, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro ў любой арганізацыі гандлю (сэрвісу) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сетцы Інтэрнэт на суму ад 25,00 бел. руб. Вы можаце стаць уладальнікам сертыфіката на адпачынак для дваіх у санаторыі Рэспублікі Беларусь, аднаго з 20 сертыфікатаў «Электрасіла», а таксама выйграць плед або парасон-кій.
Падрабязна з правіламі рэкламнай гульні «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!» можна азнаёміцца тут.
Даведкі па тэлефоне: +375 33 335-51-10 (лінія працуе ў перыяд з 1 кастрычніка 2017 года па 27 сакавіка 2018 года з 10:00 да 17:00 у працоўныя дні).