Навіны банка і прэс-рэлізы
08.12.2017

Аплата паслуг у цягніках БЧ па банкаўскіх плацежных картках

logo_bzhdУ мэтах паляпшэння абслугоўвання пасажыраў БЧ сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк» працягвае рэалізацыю праекта па ўкараненні аплаты паслуг чыгуначнага транспарту па банкаўскіх плацежных картках у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній з выкарыстаннем пераносных плацежных тэрміналаў. Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць пасажырам разлічвацца ў цягніках за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну з дапамогай банкаўскай карткі.

bjdУкараненне праекта праводзіцца паэтапна. Спачатку паслуга разліку па банкаўскіх картках з выкарыстаннем пераносных плацежных тэрміналаў была ўкаранёная ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць па кірунку Асіповічы-Пухавічы і цягніку міжрэгіянальных ліній № 658/657 Брэст-Віцебск. У цяперашні час ўкараненне безнаяўных разлікаў працягнута ў цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній фарміравання БЧ.

Больш за 80 пераносных плацежных тэрміналаў ужо выкарыстоўваецца для аплаты па банкаўскіх картках у цягніках беларускай магістралі. Інфармацыю пра магчымасць аплаты паслуг з дапамогай банкаўскіх плацежных карт можна даведацца ў супрацоўнікаў цягніковай брыгады.

У цягніках міжнародных ліній разлік па банкаўскіх картках ажыццяўляецца пры знаходжанні цягніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.