Навіны банка і прэс-рэлізы
07.12.2017

Беларусбанк стаў пераможцам прэміі «Народная марка» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў пераможцам прэміі «Народная марка» ў намінацыі Банк/Банкаўскі прадукт. Падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў банку быў уручаны дыплом «Народная Марка», як знак прызнання спажыўцоў.

«Для мяне сёння вялікі гонар атрымаць ад імя «Беларусбанка» ўзнагароду, якая пацвярджае давер нашых кліентаў, адпавядае канцэпцыі банка, што пазіцыянуе сябе банкам для народа на працягу 95-ці гадоў. І нездарма дэвіз банка «Заўсёды побач», - сказала падчас атрымання ўзнагароды намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. - Беларусбанк заўсёды імкнецца ўлічваць інтарэсы і патрэбнасці ўсіх катэгорый кліентаў, прапаноўваючы новыя прадукты і паслугі».

nmarka

Брэнд «Беларусбанка» ў ліку найбольш вядомых і пераважных сёння брэндаў нашай краіны. Зараз сетка ўстаноў ААТ «ААБ Беларусбанк» налічвае 29 філіялаў, 101 цэнтр банкаўскіх паслуг і 1503 аддзяленні. Напрацаваны значны патэнцыял рэсурснай, матэрыяльнай базы, актываў, тэхналогій. Актывы банка перавысілі 27 млрд. рублёў, уклады насельніцтва - больш за 8 млрд. рублёў. Сукупны крэдытны партфель банка перавысіў 17 млрд. рублёў.

nmarkaa

Даведачна: «Народная Марка» Беларусі - штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі.

Тытул «Народная Марка» - галоўная ўзнагарода прадпрыемствам краіны, своеасаблівы знак якасці тавараў і паслуг, якія заслужылі ўсенароднае прызнанне.

Місія Прэміі - выявіць актуальныя спажывецкія перавагі жыхароў Беларусі ў катэгорыях харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг масавага попыту. Прызнанне марак і вытворцаў «народнымі», якія апраўдалі любоў і давер тысяч пакупнікоў, дадае каштоўнасці брэндам, якія імкнуцца да стварэння якаснага прадукта і якія выкарыстоўваюць сучасныя інструменты прасоўвання.

Народны выбар ажыццяўляўся шляхам запаўнення анкет, шырока прадстаўленых у СМІ і на афіцыйным сайце Прэміі narodnayamarka.by. Пытанні ў анкетах былі адкрытымі, без пазначэння тых ці іншых гандлёвых марак.

Брэнды-пераможцы Прэміі вызначаюцца шляхам падліку галасоў агульнанацыянальнага галасавання ў кожнай канкрэтнай намінацыі.

У гэтым годзе Прэмія прайшла пяты раз. У чарговы раз вынікі народнага галасавання Прэміі «Народная Марка» прадэманстравалі актуальную расстаноўку сіл на рынку, назваўшы гандлёвыя маркі, якія здолелі заваяваць вядучыя пазіцыі ў беларускіх спажыўцоў. Тытул «Народная Марка» стаў штогадовай узнагародай прадпрыемствам краіны, які сведчыць аб народнай любові і даверы.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»