Паважаныя кліенты!
Звяртаем вашу ўвагу на будучую рэарганізацыю наступных філіялаў:
падстава: Рашэнне Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" ад 14.09.2017, пратакол №98.1; рашэнне Наглядальнага савета ААТ "ААБ Беларусбанк" ад 26.09.2017, пратакол №17.2.
- №214 у г. Наваполацку. Апошні працоўны дзень філіяла - 22 снежня 2017 года. З 23 снежня 2017 года на яго базе ствараецца ЦБП №214 у г. Наваполацку філіяла №216 у г. Полацку.
Цэнтры банкаўскіх паслуг №205 у г. Браславе, №206 у г. Верхнядзвінску, №211 у г. Лепелі, №213 у г. Міёры і №217 у г.п. Расоны з 23 снежня 2017 года перападначальваюцца філіялу №216 у г. Полацку.
Дата спынення філіялам №214 у г. Наваполацку (БІК AKBBBY21214) удзелу ў міжбанкаўскіх разліках - 23.12.2017 года. БІК пераемніка AKBBBY21216 - філіял №216 у г. Полацку.
- №620 у г. Нясвіжы. Апошні працоўны дзень філіяла - 15 снежня 2017 года. З 16 снежня 2017 года на яго базе ствараецца ЦБП №620 у г. Нясвіжы філіяла №633 у г. Салігорску.
Цэнтры банкаўскіх паслуг №607 у г. Клецку і №609 у г. Копылі з 16 снежня 2017 года перападначальваюцца філіялу №633 у г. Салігорску.
Дата спынення філіялам №620 у г. Нясвіжы (БІК AKBBBY21620) удзелу ў міжбанкаўскіх разліках - 16.12.2017 года. БІК пераемніка AKBBBY21633 - філіял №633 у г. Салігорску.