Навіны банка і прэс-рэлізы
30.11.2017

Беларусбанк выпусціў дапаможнік па фінансавай граматнасці (прэс-рэліз)

Беларусбанк выступіў ініцыятарам і фундатарам унікальнага праекта.

Выйшла ў свет кніга на беларускай мове для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Грошык і таямнічы Кошык. Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка».

groshik

ААТ «ААБ Беларусбанк», як актыўны ўдзельнік  фінансавага рынку, узяў на сябе місію фінансавага асветніцтва і ў гэтым ёсць асабістая зацікаўленасць установы. Мерапрыемствы па фінасавай адукацыі спрыяюць павелічэнню колькасці актыўных карыстальнікаў ДБА, зніжаюць колькасць зваротаў па тлумачэнні, павышаюць іх лаяльнасць, спрыяюць умацаванню даверу да банка, павышэнню агульнай актыўнасці і прыцягненню новых кліентаў.

Кніга складзена з трох раздзелаў: аповесць-казка, школка «Грошыка», фінансавая азбука.

Аўтар – Уладзімір Ліпскі, вядомы дзіцячы пісьменнік Беларусі, галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся», лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай прэміі.

groshik2

«Грошык і таямнічы Кошык» надрукавана ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» ў афармленні мастачкі Кацярыны Білан.

Прэзентацыя кнігі адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

groshik3

«Мяняюцца тэхналогіі, змяняецца і банк разам з імі, - звярнулася да прысутных у зале дзяцей намеснік старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. - Банк зацікаўлены, каб вы, хлопчыкі і дзяўчынкі, нашы будучыя ўкладчыкі, крэдытаатрымальнікі, уладальнікі каштоўных папер, вырасталі фінансава граматнымі, упэўненымі і паспяховымі людзьмі. Арыентавацца ў свеце фінансавых ведаў неабходна, каб прымаць правільныя рашэнні, быць падрыхтаванымі да непрадбачаных сітуацый».

Падчас імпрэзы адбыліся выступленні тэатра батлейкі з бібліятэкі імя Васіля Віткі: артысты ажывілі некаторыя старонкі кнігі. Дзеці – пераможцы  школкі «Грошыка» атрымалі прызы.

Беларусбанк уручыў кнігі дзіцячым бібліятэкам г. Мінска і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

groshik5

groshik6

groshik8

groshik7

На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі Нацыянальнага банка, Беларусбанка, Міністэрства адукацыі РБ, Нацыянальнай бібліятэкі, Цэнтральнай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска, журналісты, пісьменнікі.

Прэс-служба  ААТ “ААБ Беларусбанк”

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!