Навіны банка і прэс-рэлізы
28.11.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 16.11.2017 (прэс-рэліз)

16 лістапада 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета ў вочнай форме.

На пасяджэнні разгледжаны вынікі працы Банка за справаздачны перыяд, а таксама пытанні ўдзелу Банка ў стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Белінкасгруп».

Прынята рашэнне аб аптымізацыі замежных прадстаўніцтваў Банка.

Наглядальным саветам узгоднены кандыдаты ў склад прадстаўнікоў Банка ў наглядальных саветах даччыных і залежных гаспадарчых таварыстваў.

На пасяджэнні зацверджана Інфармацыйная палітыка Банка і разгледжана справаздача аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у 3 квартале 2017 года.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!