ААТ "ААБ Беларусбанк" з 30 лістапада 2017 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ТДА "НП-Сэрвіс" 40-га выпуску. Аб'ём эмісіі аблігацый складае 1 млн. еўра, тэрмін абарачэння - 10 гадоў (з афертай на датэрміновы выкуп 1 раз у 3 гады). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 6,5 працэнтам гадавых.
ТДА «НП-Сэрвіс» - адна з найбуйнейшых дыстрыбутарска-лагістычных кампаній Рэспублікі Беларусь, якая паспяхова працуе на рынку прадуктаў харчавання з 2000 года. У асартыментным партфелі кампаніі больш за 100 шырока вядомых брэндаў, у тым ліку: гандлёвыя маркі M&M's, DOVE, Mars, Snickers, Bounty, Milky Way, Twix, ГМ "Pringles", Любятава, Ferrero Rocher, Raffaello, Kinder, Barilla, чай "Майскі", "Лісма", "Curtis", "Richard", "Toffefee", "Merci", пячэнне Mulinelli, кансервацыя VIS, корм для жывёл гандлёвых марак Whiskas, Kitekat, Sheba, Pedigree, Chappi і іншыя.
Тавары пастаўляюцца ў пераважную большасць гандлёвых пунктаў па ўсёй тэрыторыі краіны. ААТ "ААБ Беларусбанк" ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТДА "НП-Сэрвіс" без камісій. З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажаў можна азнаёміцца тут.