Навіны банка і прэс-рэлізы
24.11.2017

«Беларусбанк» стаў уладальнікам узнагароды Citibank N.A., New York (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» трэці год запар стаў уладальнікам узнагароды Citibank N.A., New York за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў «Straight Through Processing Excellence Award».

citibank

У чарговы раз пацверджаны статус банка, адпаведнага самым высокім стандартам у сферы міжнародных банкаўскіх пераводаў.

Прадстаўнікамі Citibank N.A адзначаны высокі ўзровень карэктнага фарміравання паведамленняў у фармаце МТ103, у выніку якога дасягнута максімальна хуткае праходжанне плацяжоў нашых кліентаў, а таксама зніжаны аперацыйныя расходы.

Акрамя прызнання, атрыманага ад буйнейшага фінансавага лідэра, якім з'яўляецца Citibank NA, New York, аналагічныя ўзнагароды за папярэднія гады атрыманы «Беларусбанкам» ад такіх фінансавых інстытутаў, як Deutsche Bank AG, Standard Chartered Bank, VTB Bank (Deutchland), Raiffeisen Bank International AG , Commerzbank AG.

Штогадовыя высокія ацэнкі замежных партнёраў даюць добры стымул ААТ «ААБ Беларусбанк» для далейшага ўдасканалення кантролю выканання міжнародных банкаўскіх пераводаў, мінімізацыі аперацыйных расходаў і стварэння аптымальных умоў абслугоўвання сваіх кліентаў.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!