Навіны банка і прэс-рэлізы
23.11.2017

Змяненні для трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт» (прэс-рэліз)

Пры здзяйсненні аперацыі з выкарыстаннем карткі Клуба «Аксаміт» у медыцынскiх пунктах «Сінэва», размешчаных па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кліент атрымлівае кэшбэк 10% ад сумы аперацыі назад на рахунак у канцы месяца. Спецыяльная прапанова будзе дзейнічаць у перыяд з 01.12.2017 па 28.02.2018 (уключна).

Кэшбэк 10% налічваецца ў канцы месяца ад сумы праведзенай аперацыі. Максімальны памер кэшбэка у месяц 50 руб.

З адрасамі медыцынскіх пунктаў «Сінэва» можна азнаёміцца тут.

Дадаткова інфармуем, што з 01.12.2017 уступаюць у сілу змены для трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт» пры здзяйсненні пакупак у арганізацыях катэгорыі "Медыцына". Падрабязнасці тут.

Нагадаем, што трымальнікі картак Клуба «Аксаміт» могуць аформіць крэдыты і дэпазіты на спецыяльных выгадных умовах, а таксама заключыць дагаворы дабравольнага страхавання са зніжкай 15%.

Больш падрабязна азнаёміцца з усімі бонусамі і прывілеямі для трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт» можна тут.

 

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!