Аддзяленне 700/72 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Магілёве, якое падверглася ўзброенаму аграбленню, у цяперашні час працуе ў штатным рэжыме.
Банк аддае належнае сваім супрацоўнікам, якія павялі сябе вельмі годна, паўплывала прафесійная падрыхтоўка і псіхалагічная ўстойлівасць. Усе дзейнічалі згодна з інструкцыяй, рэальна ацэньваючы сітуацыю. Асабліва варта адзначыць самавалоданне кіраўніка аддзяленнем Алены Бурсавай, якая вяла перамовы з грабежнікам, супакойвала кліентаў. Самае галоўнае, што не пацярпелі людзі. Наша ўнутрыкарпаратыўная ўстаноўка - можна паступіцца матэрыяльнымі каштоўнасцямі, але захаваць жыццё!
Дзякуючы зладжаным і дакладным дзеянням міліцыі і супрацоўнікаў банка ўзброены злачынца быў абясшкоджаны
Кіраўніцтвам банка прынята рашэнне заахвоціць супрацоўнікаў аддзялення за прафесіяналізм і праяўленую мужнасць.
Даведачна: 20 лістапада 2017 года мужчына ў масцы ўвайшоў у аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» і, пагражаючы работнікам і наведвальнікам банка зброяй, запатрабаваў перадачу яму грошай і каштоўнасцей, захапіўшы пры гэтым, у заложнікі 8 наведвальнікаў і 6 работнікаў банка.
Мужчына аказаў узброенае супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў, але быў абясшкоджаны.
Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства - захоп заложнікаў, здзейснены ў дачыненні да двух і больш асоб з карыслівых памкненняў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»