Удзел у рэкламнай гульні прынёс поспех уладальніцы карты ААТ «ААБ Беларусбанк» - настаўніку з г. Баранавічы Наталлі Гусла.
Розыгрыш арганізаваны плацежнай сістэмай Mastercard сумесна з «Беларуснафта». Каб прыняць удзел у гульні, неабходна было аплачваць паліва картай Mastercard на запраўках «Беларуснафта» з выкарыстаннем карты лаяльнасці. Наталля разлічвалася картай "Беларусбанка" за паліва і выйграла аўтамабіль Nissan Qashkai.
Атрымліваць выйгрыш Наталля прыехала з сям'ёй
Пераможца прызнаецца, што аддае перавагу разлікам карткай, так як гэта дазваляе «не насіць вялікія сумы ў кашальку і лічыць здачу на касе».
Плацежная сістэма Mastercard сумесна з банкамі і арганізацыямі гандлю (сэрвісу) пастаянна праводзіць рэкламныя гульні для сваіх трымальнікаў, а гэта значыць, што актыўна разлічваючыся плацежнай карткай, Вы таксама можаце, стаць пераможцам, як і Наталля.
Як аформіць картку Mastercard
Аформіць заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку можна:
- па нумару тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
- на сайце банка;
- у Інтэрнэт-банкінгу;
- у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
- у інфакіёску.
Аформіць заяўку на выпуск карткі да новага і дзеючага рахунку можна ва ўстанове банка.
Аформіць карту растэрміноўкі «Магніт» можна тут.