З 10.12.2017 па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце, адкрытых да 10.11.2017, устанаўліваюцца працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:
- «Класік Безадзыўны да года» (у доларах ЗША, еўра) на тэрмін 9 месяцаў – 1,4% гадавых.
- « Класік Адзыўны звыш года» на тэрмін 18 месяцаў (у доларах ЗША, еўра) – 1,6% гадавых.
- «Класік Безадзыўны звыш года» (у доларах ЗША, еўра):
- на тэрмін 30 месяцаў – 2,1% гадавых;
- на тэрмін 36 месяцаў – 2,3% гадавых.
Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйпазначаных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»