Навіны банка і прэс-рэлізы
04.11.2017

Паважаныя кліенты! Прыміце шчырыя віншаванні са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі

Кастрычнік 1917 года адкрыў эпоху ўсяленскіх узрушэнняў і глабальных пераўтварэнняў, шмат у чым вызначыў ход развіцця цывілізацыі, паўплываў на лёсы мільёнаў людзей. Напісаныя на рэвалюцыйных сцягах лозунгі аб свабодзе, справядлівасці і роўнасці былі ўвасабленнем мары аб лепшым жыцці, жадання змяніць рэальнае становішча рэчаў і зрабіць свет крыху дасканалей.

Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну павагі гісторыі і людзям, якія былі яе творцамі. Можа быць, гэта і ёсць сведчанне сталасці нацыі, якая не адмаўляецца ад уласнага мінулага і сама вызначае стратэгію развіцця, дзе няма месца войнам, рэвалюцыям і супрацьстаянням.

Шчасця, здароўя і дабрабыту, вам, вашым родным і блізкім! Міру, дабра і паступальнага руху да поспеху і росквіту нашай цудоўнай Беларусі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!