Навіны банка і прэс-рэлізы
03.11.2017

«Беларусбанк» падтрымаў яшчэ адзін праект па развіцці сучасных тэхналогій

Наведвальнікі рэстарана хуткага харчавання KFC, размешчанага ў Мінску па вуліцы Кірава, дом 1, цяпер могуць рабіць заказ і аплачваць яго банкаўскай плацежнай картай без удзелу супрацоўніка ўстановы.

Дзякуючы рэалізаванаму праекту па ўстаноўцы плацежных тэрміналаў самаабслугоўвання ў гандлёвай сетцы ТАА «Бел Фуд Сэрвіс», у якім «Беларусбанк» выступіў у якасці банка-эквайера, наведвальнікі ўстановы могуць сфарміраваць заказ самастойна, выбраўшы неабходныя стравы на сэнсарным табло плацежнага тэрмінала самаабслугоўвання.  

kfc

Пасля таго, як заказ сфарміраваны, кліент аплачвае яго банкаўскай плацежнай картай. Атрымаўшы на рукі чэк з нумарам свайго заказу, наведвальніку рэстарана застаецца дачакацца яго фарміравання і атрымання на касе выдачы заказаў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!