Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» распачаў прыём заявак на куплю аблігацый ТАА «ПрафітЗернаМаркет» 1-га выпуску.

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01 лістапада 2017 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ТАА «ПрафітЗернаМаркет» 1-га выпуску.

ТАА «ПрафітЗернаМаркет» - кампанія, якая працуе ў сферы аптовага гандлю кармамі і збожжавымі. Партнёрамі кампаніі з'яўляюцца прадпрыемствы камбікормавай, птушкагадоўчай, мяса-малочнай прамысловасці.  

Аб'ём эмісіі аблігацый складае 1 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 5 гадоў (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у год). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 7 працэнтам гадавых. Аблігацыі забяспечаны паручыцельствам ТАА «РУСАЎТАПРОМ».

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «ПрафітЗернаМаркет» без камісій.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!