«Нягледзячы на непрацяглы тэрмін рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 можна ўпэўнена казаць аб тым, што ён паспяхова функцыянуе. Ахоплены ўсе рэгіёны краіны. Хуткі старт паслужыў падставай для павелічэння аб'ёмаў крэдытавання дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва з адрасным субсідзіраваннем.»- адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна.
Беларусбанк перасягнуў мяжу ў 10 млн. рублёў - заключана 246 крэдытных дагавораў. Пры гэтым мнагадзетныя сем'і складаюць 97% у агульнай колькасці тых, хто звярнуўся ў Банк. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі праграмы з'яўляюцца жыхары Брэсцкага рэгіёну - заключана 209 крэдытных дагавораў на суму больш за 9 млн. рублёў.