Навіны банка і прэс-рэлізы
17.10.2017

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» наведаў «БелАЗ» (прэс-рэліз)

 

Адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча з Генеральным дырэктарам ААТ «БелАЗ» (кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-ХОЛДЫНГ») - Пятром Пархомчыкам. У ходзе азнаямлення з прадпрыемствам была прадстаўлена вытворчая лінейка цяжкіх самазвалаў.

«Убачанае ўражвае. Гэта моц, сіла, надзейнасць! І ўся гэта тэхніка на службе чалавека», - падзяліўся ўражаннямі Віктар Ананіч.

belaz

Гігант машынабудавання холдынг БелАЗ паспяхова адпрацаваў у першым паўгоддзі: экспарт вырас у 2 разы, завод забяспечаны заказамі да канца года, і ўжо пачата фарміраванне партфеля на 2018 год.

Віктар Ананіч і Пётр Пархомчык абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва, якія, зыходзячы з цяперашняй сітуацыі, маюць патрэбнасць пашырэння дзелавых кантактаў.


belaz2

Супрацоўніцтва «Беларусбанка» з «БелАЗам» пачалося з 2007 года. Банк удзельнічаў у фінансаванні мадэрнізацыі прадпрыемства, рэалізацыі бягучых праектаў.

Даведачна: ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу «БелАЗ-ХОЛДЫНГ» - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад'ёмнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання, якое прымяняецца ў горназдабываючай і будаўнічай галінах прамысловасці.

Холдынг уваходзіць у лік сямі вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар'ернай тэхнікі. «БелАЗ» з'яўляецца экспартаарыентаваным прадпрыемствам. Асноўнымі спажыўцамі прадукцыі Беларускага аўтамабільнага завода з'яўляюцца горназдабываючыя прадпрыемствы СНД і, перш за ўсё, Расіі, Украіны. У Рэспубліцы Беларусь рынак кар'ерных самазвалаў грузапад’ёмнасцю 30-55 тон абмежаваны выкарыстаннем іх толькі некалькімі здабываючымі прадпрыемствамі, у кар'ерах якіх завод і праводзіць выпрабаванні гэтай тэхнікі. Ажыццяўляецца пастаўка самазвалаў і на рынкі краін далёкага замежжа.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!