Навіны банка і прэс-рэлізы
11.10.2017

Рэйтынгавае агенцтва S & P Global Ratings павысіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» (прэс-реліз)

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings павысіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» з «B-» да «В». Прагноз змены рэйтынгаў «Стабільны». Пацверджаны кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі банка на ўзроўні «В».

Рэйтынгавае дзеянне ў дачыненні да ААТ «ААБ Беларусбанк» рушыла ўслед за павышэннем суверэнных крэдытных рэйтынгаў Рэспублікі Беларусь 6 кастрычніка 2017 г.

Гэтая адзнака адлюстроўвае лідзіруючыя пазіцыі Банка на беларускім рынку. Бізнес-пазіцыя Банка ацэнена S&P Global Ratings як «моцная». Узровень паказчыкаў фандавання ААТ «ААБ Беларусбанк» «вышэй сярэдняга» па банкаўскім сектары Рэспублікі Беларусь.

Павышэнне доўгатэрміновых крэдытных рэйтынгаў Банка сведчыць аб празрыстасці і адкрытасці дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», дэманструе высокі ўзровень плацежаздольнасці фінансавай установы як надзейнага дзелавога партнёра, садзейнічае прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь.