ААТ «ААБ Беларусбанк» першым прыступіў да крэдытавання грамадзян з адрасным субсідзіраваннем жылля ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240, і займае лідзіруючыя пазіцыі па аб'ёмах крэдытнай падтрымкі жыллёвага будаўніцтва, якая аказваецца ў бягучым годзе сярод камерцыйных банкаў рэспублікі.
Менш чым за месяц банк заключыў 131 крэдытны дагавор на суму 6,3 млн. рублёў i трэба адзначыць, што ўсё гэта ў Брэсцкай вобласці.
«У рэалізацыі дадзенага праекта банк бачыць рэальную альтэрнатыву льготнаму крэдытаванню, - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. - Мы загадзя рыхтаваліся да гэтай адказнай працы, паколькі жыллёвае крэдытаванне для банка традыцыйна з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. У нас добрая прафесійная школа і высокі ўзровень кампетэнцый супрацоўнікаў нашага банка».
Усяго ў гэтым годзе «Беларусбанк» плануе выдаць 80 млн. рублёў.
У той жа час, аб'ём субсідзіруемага фінансавання павінен павялічыцца ў сувязі з ростам лімітаў крэдытавання для камерцыйных банкаў, якія падтрымалі дзяржаўную ініцыятыву - на 74 млн. рублёў. Адпаведныя змены замацаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2017 г. № 728. Дадзеная мера сведчыць аб прыярытэце падтрымкі грамадзян у форме субсідзіруемых крэдытаў, прадугледжаных Указам № 240.