ААТ «ААБ Беларусбанк» з 10 кастрычніка 2017 года прадастаўляе магчымасць выбару кітайскай мовы пры здзяйсненні аперацый у банкаматах банка.
Дапаўненне ў інтэрфейс банкаматаў, у тым ліку будзе садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва банка з кітайскімі кампаніямі, якія працуюць у нашай краіне, умацаванню дзелавых і культурных кантактаў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, актывізацыі ўязнога турызму, паколькі знаходжанне на беларускай зямлі гасцей з Паднябеснай стане больш камфортным.
У жніўні бягучага года «Беларусбанкам» падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні з найбуйнейшай кітайскай кампаніяй UnionPay International, мэта якога - усталяванне адносін па забеспячэнні абслугоўвання трымальнікаў картак плацежнай сістэмы Union Pay ў сетцы банкаматаў банка, арганізацый гандлю і сэрвісу, якія супрацоўнічаюць у рамках дагавораў па эквайрынгу.
ААТ «ААБ Беларусбанк» мае трывалыя партнёрскія адносіны з беларуска-кітайскім індустрыяльным паркам «Вялікі камень», у прыватнасці, ім будзе забяспечвацца комплекснае абслугоўванне рэзідэнтаў парка.
Завяршаецца работа над стварэннем першага ў Беларусі міжнароднага інвестыцыйнага фонду, зноў жа пры ўдзеле значнага кітайскага партнёра. Фонд будзе адкрыты для замежных інвестараў, уключаючы краіны БРІКС, і гатовы фінансаваць праекты, у тым ліку і на тэрыторыі парка.
У цэлым, кітайскі вектар - дамінуючы кірунак дзейнасці «Беларусбанка». Кожны трэці долар ЗША, прыцягнуты банкам для фінансавання праектаў у рэспубліцы, прыпадае менавіта на Паднябесную.
Банк гатовы працягваць дыялог з фінансавай супольнасцю КНР па пытаннях узаемадзеяння ва ўсіх сферах банкаўскіх паслуг і мае намер развіваць плённае супрацоўніцтва, што будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.