Навіны банка і прэс-рэлізы
10.10.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіць Генеральным партнёрам Форума «Мінскія дзелавыя сустрэчы»

III Міжнародны фінансава-банкаўскі форум дзяржаў-удзельніц СНД «Мінскія дзелавыя сустрэчы» адбудзецца 26-27 кастрычніка 2017 года. Яго Арганізатарам выступіць Фінансава-банкаўскі савет СНД пры падтрымцы ААТ «ААБ Беларусбанк» і Выканаўчага камітэта СНД.

Форум традыцыйна стане адной з найбуйнейшых пляцовак для ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі вядучых фінансавых інстытутаў, органаў дзяржаўнага кіравання і бізнес-супольнасці краін-удзельніц СНД.

Праграма мерапрыемства ахоплівае шырокі пералік актуальных тэматык, падзеленых на асобныя сесіі, падчас якіх будуць асвятляцца пытанні развіцця фінансава-эканамічнага супрацоўніцтва на прасторы СНД, тэндэнцыі рынку страхавых паслуг, трэнды інфармацыйных тэхналогій у фінансавай сферы.

Асобная сесія прысвечана ААТ «ААБ Беларусбанк», які ў гэтым годзе адзначае свой 95-гадовы юбілей. У яе рамках будуць абмяркоўвацца сучасныя інструменты падтрымкі экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў, а таксама паспяховы вопыт іх укаранення.

Дадатковая інфармацыя даступная на сайце www.minsk.fbc-cis.ru, а таксама па кантактных тэлефонах: +7 (495) 621-95-69, +375 17 309 04 02, +375 17 309 00 95. 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!