Вы ўсё яшчэ задаецеся пытаннем, калі ж лепшы час для адпачынку? У нас ёсць для Вас адказ - зараз!
Усім трымальнікам плацежных картак БЕЛКАРТ Беларусбанка, на рахункі якіх ажыццяўляецца залічэнне пенсіённых выплат па ўзросце, БЕЛКАРТ дорыць магчымасць адпачыць у адным з санаторыяў краіны, а таксама атрымаць каштоўныя прызы.
Каб стаць удзельнікам рэкламнай гульні неабходна ў перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2017 года ўключна расплачвацца карткай БЕЛКАРТ, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, БЕЛКАРТ-Maestro, БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro ў любой арганізацыі гандлю (сэрвісу) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сетцы інтэрнэт на суму ад 25,00 бел. руб. У розыгрышы не прымаюць удзел аперацыі па пераводзе грашовых сродкаў з адной банкаўскай плацежнай карткі на іншую, па аплаце камунальных плацяжоў, па размяшчэнні (папаўненні) дэпазітаў, аплаце крэдытных абавязацельстваў і банкаўскіх гарантый.
Розыгрышы рэкламнай гульні адбудуцца 24.11.2017 і 10.01.2018. У кожным туры будуць разыграны:
- галоўны прыз - падарачны сертыфікат на адпачынак у санаторыі Рэспублікі Беларусь на 2-х (у кошт сертыфіката уключаны трансфер, размяшчэнне, харчаванне, базавыя працэдуры, курортны збор);
- 20 падарачных сертыфікатаў на суму 190,00 бел. руб. ад сеткі магазінаў бытавой тэхнікі «Электрасіла»;
- 20 парасонаў (кій) з лагатыпам плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ;
- 20 пледаў з лагатыпам плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.
Падрабязна з правіламі рэкламнай гульні «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!» Можна азнаёміцца тут.
Даведкі па тэлефоне: +375 33 335-51-10 (лінія працуе ў перыяд з 1 кастрычніка 2017 года па 27 сакавіка 2018 года з 10:00 да 17:00 у рабочыя дні).
Рэкламная гульня «Час адпачываць з БЕЛКАРТ!» зарэгістравана ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь: пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі №3097 ад 13.09.2017 г.