Навіны банка і прэс-рэлізы
02.10.2017

Кіраўніцтва Беларусбанка прыняла ўдзел у прэзентацыі праекта па будаўніцтве завода ў Міёрах (прэс-рэліз)

Кіраўніцтва «Беларусбанка» прыняла ўдзел у прэзентацыі праекта будаўніцтва завода па вытворчасці белай бляхі і халоднакатанага праката (ліста) у г. Міёры. Высокае прадстаўніцтва зацікаўленых бакоў - сведчанне значнасці аб'екта. У райцэнтр прыбылі кіраўнікі вобласці, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, айчынных і замежных банкаў і пастаўшчыкоў тэхналагічнага абсталявання, страхавых арганізацый, у тым ліку кіраўнік расійскага ЭКСАР.

Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта», Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 - 2015 гады.

«Асноўнай асаблівасцю гэтага праекта з'яўляецца ўзвядзенне яго з «нуля», так званае «праектнае фінансаванне». Па змесце, маштабах і схемах рэалізацыі аб'ект беспрэцэдэнтны. - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - У цэлым, гэта выдатны прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў бізнэсе».

«Унікальнасць праекта і яго канкурэнтная перавага заключаюцца ў тэхналогіі і ноу-хау вядучага сусветнага вытворцы металургічнага абсталявання SMS group GmbH, якія дазволяць Міёрскаму металапракатнаму заводу выпускаць белую бляху таўшчынёй да 0,1 мм, што адразу ж робіць завод абсалютным лідэрам сярод усіх дзеючых у Еўропе аналагічных прадпрыемстваў», - патлумачыў Старшыня Савета дырэктароў ТАА «ММПЗ-груп» Аляксей Кавалёнак.

 miory

 

На здымку: Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч, Старшыня Савета дырэктароў ТАА «ММПЗ-груп» Аляксей Кавалёнак і Намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка

 

На цяперашні час у асноўным завершаны работы па так званым нулявым цыкле будынкаў, што ўзводзяцца: ніжэй нулявой адзнакі выкладзена больш 8,5 тысяч куб. метраў бетону, праведзена ўстаноўка больш за 2,5 тысячы свай 11-метровай даўжыні, вывезена за межы будаўнічай пляцоўкі і замешчана пяском каля 150 тысяч куб. метраў грунту.

Пачаты работы над часткамі будынкаў, якія знаходзяцца вышэй нулявой адзнакі: узведзены металічны каркас будынка цэнтральнай майстэрні і жалезабетонныя оставы двух адміністрацыйна-бытавых памяшканняў - цэнтральнага і прыбудаванага да цэнтральнай майстэрні, вядзецца мантаж металаканструкцый асноўнага вытворчага корпуса. Усяго будзе ўзведзена 9 асноўных будынкаў завода з сумарнай плошчай крытых памяшканняў каля 50 тысяч квадратных метраў.

Самым маштабным будынкам на тэрыторыі завода з'яўляецца лістапракатны цэх: яго вышыня складае 30 метраў, даўжыня - больш за 400 метраў, а найбольшая шырыня - 100 метраў. З прычыны канструктыўных асаблівасцей манціруемага ў ім тэхналагічнага абсталявання, фундаменты заглыбляюцца ў грунт на 10-метровую адзнаку.

Да будаўнічай пляцоўкі падведзены: чыгунка і аўтамабільная дарога, газаправод, лінія сувязі і лінія электраперадач, разлічаная на падачу 45 МВт электраэнергіі. 

ААТ «ААБ Беларусбанк» - удзельнічае ў фінансаванні набыцця асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Заключаны крэдытныя дагаворы на агульную суму 106,2 млн. еўра за кошт рэсурсаў нямецкага банка AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH. Агульная вартасць праекта - каля 300 млн. еўра.

«Наш удзел у крэдытаванні гэтага праекта накіраваны на павышэнне інвестыцыйнага іміджу банка як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, - адзначыў Віктар Ананіч, - Для фінансавання праекта прыцягваліся рэсурсы замежных банкаў - нашых традыцыйных партнёраў».

 miory2

Завод разлічаны на вытворчасць белай бляхі і халоднакатанага праката (ліста) магутнасцю 150000/240000 тон у год.

Увод у эксплуатацыю і атрыманне першага рулона халоднакатанага праката намечаны на канец 2018 года, пачатак вытворчасці белай бляхі - на першае паўгоддзе 2019 года.

Найбольшае спажыванне белай бляхі прыпадае на кансервавую прамысловасць: вытворчасць бляшанай банкі і накрывак для шкляных слоікаў. Таксама з белай бляхі вырабляюць аэразольныя балоны, тару для лакафарбавых матэрыялаў і нафтахімічных прадуктаў.

Асноўныя вобласці ўжывання халоднакатанага праката: машынабудаванне, суднабудаванне, прыборабудаванне, будаўніцтва.

Праект валодае высокай сацыяльнай значнасцю, прадугледжвае стварэнне не менш 466 працоўных месцаў, развіццё інфраструктуры раёна, у прыватнасці, будаўніцтва аб'ектаў жылой забудовы для работнікаў завода, садзейнічанне рэалізацыі прыярытэтных нацыянальных і рэгіянальных праграм.