ААТ «ААБ Беларусбанк» з 26 верасня 2017 года пачаў прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ЗАТ «Універсам «Цэнтральны» 4-га выпуску.
Аб’ём эмісіі аблігацый складае 2 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 10 гадоў (з афертамі на датэрміновы выкуп 1 раз у 2 гады). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і складае 6,5 % гадавых.
ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ЗАТ «Універсам «Цэнтральны» без камісій.