Навіны банка і прэс-рэлізы
20.09.2017

Маркіраваны канверт у гонар 95-годдзя «Беларусбанка» пагашаны ў Мінску

Цырымонія гашэння мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага 95-годдзю ААТ «ААБ Беларусбанк», адбылася сёння ў галаўным офісе банка ў Мінску.

Да гэтай падзеі рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» падрыхтавала маркіраваны канверт, мастацкай асновай якога стала выява будынка Галаўнога офіса і юбілейнага лагатыпа «Беларусбанка». Тыраж эксклюзіўнага канверта з літарнай маркай А складае 20 тыс. экзэмпляраў. Намінал гэтай маркі адпавядае тарыфу на перасылку простага пісьма масай да 20 г. уключна ў межах Рэспублікі Беларусь.

Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў зварот спецыяльны паштовы штэмпель «95 гадоў ААТ«ААБ Беларусбанк». Гэтым штэмпелем і правялі гашэнне Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка.

pismo

pismo6

Зварот да даўняй філатэлістычнай традыцыі для банка - напамін грамадскасці аб яркай юбілейнай даце ў яго гісторыі.

«20 тысяч канвертаў з выглядам Галаўнога офіса «Беларусбанка» разляцяцца ў 192 краіны. Столькі партнёраў у пошты Беларусі ў Сусветным паштовым саюзе. Гэта сведчыць аб тым, што жыхары гэтых краін атрымаюць інфармацыю аб нашым банку, у выніку чаго брэнд старэйшага фінансавага інстытута стане яшчэ больш вядомым, - адзначыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - Прайшоўшы шлях ад ашчадных кас да буйнейшага айчыннага крэдытна-фінансавага інстытута, «Беларусбанк» заслужыў рэпутацыю надзейнага, вядомага камерцыйнага брэнда, які дынамічна развіваецца, бясспрэчнага лідэра рынку, аўтарытэтнага ўдзельніка глабальных фінансавых працэсаў. Упэўнены, што бягучы год запомніцца нашым кліентам новымі прадуктамі, якаснымі паслугамі і прыкметнымі падзеямі».

pismo2

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Наталля Гардзеенка пажадала «Беларусбанку» дабрабыту і падкрэсліла, што юбілей фінансавай установы - значная падзея для беларускай пошты. «Мы рэалізуем шмат сумесных праектаў. Выпуск маркіраванага канверта будзе падарункам не толькі філатэлістам, але і ўсім супрацоўнікам банка», - сказала яна.

pismo4

 Спецгашэнні практыкуюцца ў свеце з 1862 года. У СССР спецыяльнае гашэнне, прысвечанае Дню філатэліі, упершыню было праведзена 19 жніўня 1922 года.

 pismo3

Пагашаны канверт перададзены ў экспазіцыю музея банка. 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»