7-8 верасня ў мінскім атэлі «Еўропа» прайшла XIV Міжнародная канферэнцыя Асацыяцыі цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі, прысвечаная збору і распаўсюджванню карпаратыўнай інфармацыі.
У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 дэлегатаў, у лік якіх увайшлі прадстаўнікі міжнародных разлікова-клірынгавых сістэм Euroclear (Бельгія) і Clearstream Banking S.A. (Люксембург), плацежнай сістэмы SWIFT, рэйтынгавага агенцтва Thomas Murray, Цэнтральных банкаў Расіі, Беларусі, кіраўнікі цэнтральных дэпазітарыяў Індыі, Казахстана, Расіі, Турцыі, Украіны і іншых краін, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікам пленарнага пасяджэння быў прадстаўлены даклад на тэму «Інавацыі на рынку каштоўных папер». ААТ «ААБ Беларусбанк» прэзентаваў некалькі праектаў, якія паспяхова рэалізуюцца. З іх ліку магчымасці выкарыстання кліентамі дэпазітарыя банка з дапамогай дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання, а таксама продаж уласных аблігацый Беларусбанка праз сістэму Інтэрнэт-банкінг.
Прэзентацыя Беларусбанка і прадстаўленыя ім тэхналагічныя рашэнні выклікалі вялікую цікавасць у аўдыторыі, паколькі сёння аналагічныя праекты па размяшчэнні дзяржаўных аблігацый з выкарыстаннем інтэрнэт-тэхналогій развівае шэраг цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі (у прыватнасці, Арменіі).
Па выніках канферэнцыі Беларусбанк атрымаў прапанову выступіць з дакладам на дыялогу-форуме, што арганізуецца Нацыянальным Разліковым Дэпазітарыем Расіі сумесна са Спецыялізаваным дэпазітарыем «ІНФІНІТУМ» (пад эгідай Асацыяцыі цэнтральных дэпазітарыяў Еўразіі), на тэму «Рынкі калектыўных інвестыцый на еўраазіяцкай прасторы».
Злева направа:
Аляксей Красінскі, намеснік дырэктара дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;
Максім Ермаловіч, Першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь, член Назіральнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк»;
Валянціна Цімашэнка, дырэктар РУП «Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер»;
Ваган Сцепанян, дырэктар Цэнтральнага дэпазітарыя Арменіі;
Bernard Ferran, Генеральны менеджар Euroclear Bank SA / NV па Вялікабрытаніі, Амерыцы, СНД, Блізкім Усходзе і Афрыцы.