Навіны банка і прэс-рэлізы
12.09.2017

«Беларусбанк» змяняе працэнтныя стаўкі па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 13.10.2017 устанаўлівае па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

- «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы», адкрытых да 13.11.2015, стаўку асноўных працэнтаў у памеры 8% гадавых;

 

- Накапляльны (накапляльны ўклад у нацыянальнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй; накапляльны уклад у беларускіх рублях; тэрміновы банкаўскі накапляльны ўклад у беларускіх рублях, а таксама накапляльныя ўклады, уведзеныя згодна з Загадам Дзяржаўнага банка СССР ад 29.03.1990 №30 «Аб увядзенні новых відаў укладаў ва ўстановах Ашчаднага банка СССР»), працэнтную стаўку ў памеры 8% гадавых.

 

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца толькі да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць і  аўтаматычнае перазаключэнне якіх на новы тэрмін адбылося да 01.04.2016.

 

З 13.10.2017 устанаўліваецца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях«Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд» з тэрмінам захоўвання 36 месяцаў, адрытых да 05.05.2015, стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу:

да 2000,00 рублёў (уключна) – у памеры 7,9% гадавых;

звыш 2000,00 рублёў – у памеры 8,4% гадавых;

 

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

З 13.10.2017 устанаўліваюцца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях, адкрытых да 13.09.2017, працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

- «Класік Адзыўны да года» на тэрмін 185 дзён – 2,5% гадавых.

- «Класік  Безадзыўны да года»

на тэрмін 6 месяцаў – 5,2% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў –6,9% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў (у рамках клуба «Аксаміт») – 7,9% гадавых.

- «Свабодны выбар»:

на тэрмін 11 месяцаў – 9% гадавых;

на тэрмін 24 месяцы – 10,5% гадавых.

- «Класік Безадзыўны звыш года»:

на тэрмін 18 месяцаў – 9,7% гадавых;

на тэрмін 24 месяцы – 10,2% гадавых.

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны»:

на тэрмін 3 месяцы – 3% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 5% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў – 6% гадавых.

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»:

на тэрмін 3 месяцы – 5% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 6% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў – 7,5% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў (у рамках Клуба «Карт-бланш») – 8% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў (у рамках Клуба #настарт) – 8% гадавых.

 

- «Класік Паштовы Адзыўны» – 5,5% гадавых.

- «Класік Паштовы Безадзыўны» – 7,5% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!