Абноўленае аддзяленне № 514/164 адкрылася днямі ў сталіцы па вуліцы Лагойскі тракт. Гэта сучасны, зручны пункт продажу з прывабным дызайнам і якасным банкаўскім сэрвісам. Знешні выгляд аддзялення, выкананы ў адзіным стылі афармлення падраздзяленняў банка, закліканы стварыць дзелавую і камфортную атмасферу.
Для падзелу кліентапатоку ў аддзяленні арганізаваны 2 зоны абслугоўвання: у першай зале працуе 2 універсальных працоўных месцы, арганізавана працоўнае месца кансультанта, бізнес-зона абсталявана двума адкрытымі працоўнымі месцамі і адным разліковым месцам, што дазваляе павысіць якасць продажу банкаўскіх прадуктаў і паслуг, а таксама паскорыць абслугоўванне кліентаў.
У аддзяленні ўстаноўлены банкамат і 3 інфакіёскі, у тым ліку з функцыяй прыёму наяўных грошаў. У дапамогу кліентам - электронная чарга, а таксама паслуга папярэдняга запісу на абслугоўванне.
Укараняючы ў жыццё прынцып банка па стварэнні новай прасторы магчымасцей, аддзяленне аснашчана абсталяваннем, дзе кожны жадаючы можа абслужыцца самастойна, а пры неабходнасці - навучыцца карыстацца сродкамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і атрымаць карысныя парады спецыяліста.
Першым наведвальнікам абноўленага аддзялення стаў пастаянны кліент генерал-маёр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Іван Васільевіч Трындзюк.
Дырэктар філіяла № 514 Наталля Хвасцюк уручыла Івану Васільевічу памятныя падарункі. Прыемныя сувеніры ад банка атрымалі таксама першыя 10 кліентаў аддзялення.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»