Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2017

У новую школу з новымі магчымасцямі. Беларусбанк укараніў «Карту навучэнца» для крычаўскіх школьнікаў (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» выпусціў для навучэнцаў сярэдняй школы № 8 г. Крычава «Карты навучэнцаў». Сертыфікат на ўкараненне гэтага шматфункцыянальнага прадукту на ўрачыстай лінейцы 1 верасня 2017 года ўручыла намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская.

«У такой цудоўнай сучаснай навучальнай установе павінна быць і адпаведнае абсталяванне і інфраструктура ў цэлым, - адзначыла кіраўнік. - Гэта не проста плацёжная карта, а бяскантактны шматфункцыянальны дакумент сістэмы адукацыі, які дапамагае арганізоўваць дзіця, павышаць яго фінансавую адукаванасць, вучыцца самастойна распараджацца грашыма і нават планаваць асабісты час».

Праект рэалізаваны сумесна з ДП «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Даведачна:

Карта навучэнца прызначана для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўяўляе сабой комплексны інструмент, які сумяшчае ў сабе функцыі банкаўскай плацёжнай карткі і ўніверсальнага электроннага дакумента. Картку можна выкарыстоўваць як электронны пропуск альбо электронны ключ па ўліку часу. «Карта навучэнца» забяспечана магнітнай паласой, унікальным штрых-кодам і ўбудаваным бяскантактным чыпам, а на пярэдні бок карткі наносіцца фатаграфія яе трымальніка.

За кошт таго, што «Карта навучэнца» з'яўляецца паўнавартаснай плацёжнай карткай ААТ «ААБ Беларусбанк», у школьнікаў з'яўляецца магчымасць разлічвацца з яе дапамогай у школьных сталовых, буфетах, крамах, што, несумненна, будзе спрыяць павышэнню фінансавай адукаванасці дзяцей з самага ранняга ўзросту. Трымальнікам Карты навучэнца ва ўнівермагу «ГУМ» г.Мінска прадастаўляецца зніжка ад 3% да 7%, гэтую практыку могуць падтрымаць і іншыя арганізацыі рознічнага гандлю.

Па жаданні бацькоў па «Карце навучэнца» можа быць устаноўлена забарона на зняцце наяўных грашовых сродкаў. Бацькі таксама могуць кантраляваць выдаткі па «Карце навучэнца» з дапамогай зручных сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк» «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг».

Папоўніць «Карту навучэнца» можна бясплатна ва ўстановах ААТ «АСБ Беларусбанк», у банкаматах і інфакіёсках, у тым ліку з функцыяй прыёму наяўных. Акрамя гэтага, незалежна ад часу сутак і месцазнаходжання, бацькі таксама змогуць папоўніць рахунак «Карты навучэнца» з дапамогай «Інтэрнэт-банкінгу» і «М-банкінгу».

«Карта навучэнца» афармляецца ў якасці дадатковай да рахунку аднаго з бацькоў.

Функцыя электроннага пропуску спрашчае маніторынг наведвання школьных заняткаў вучнямі, а таксама дазваляе апавяшчаць бацькоў праз SMS-паведамленні пра дакладны час прыходу / адыходу дзіцяці ў школу, пра ўсе выпадкі спазненняў і прагулаў. Акрамя гэтага «Карту навучэнца» можна выкарыстоўваць як электронны ключ па ўліку часу працы, напрыклад, у камп’ютарных класах. У перспектыве такую картку можна будзе выкарыстоўваць у якасці праязнога дакумента ў гарадскім пасажырскім транспарце, чытацкага білета ў бібліятэках горада, пропуску ў сацыяльна-культурныя аб'екты і інш.

Укараняцца карты пачалі ў Мінску. Эксперымент даказаў сваю грунтоўнасць. У найбліжэйшым навучальным годзе новыя карты «Беларусбанк» плануе выпусціць ва ўсіх сталічных школах і гімназіях.

Прадукт ААТ «ААБ Беларусбанк» «Карта навучэнца» у конкурсе Global Inclusion Awards 2016 рашэннем незалежнага міжнароднага журы прызнаны пераможцам у катэгорыі «Лепшы прадукт для дзяцей і моладзі» ( «Child Friendly Banking Award» ).