Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2017

Выгадная прапанова ад Беларусбанка – пашыраны магчымасці крэдыту на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

 «Беларусбанк» прапануе кліентам рэалізаваць свае маштабныя планы з дапамогай прывабных крэдытных прадуктаў. З 01.09.2017 пашыраюцца магчымасці крэдыту на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»:

  • па жаданню кліента магчыма атрыманне дадатковай сумы крэдыту, якая перавышае астатак асноўнага доўгу па крэдытах, што рэфінансуюцца, у межах плацежаздольнасці;
  • дадатковая сума крэдыту выдаецца наяўнымі грашыма або на дзеючы бягучы рахунак кліента з выкарыстаннем дэбетовай плацёжнай карты ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • магчыма рэфінансаванне крэдытаў ААТ «ААБ Беларусбанк» на спажывецкія патрэбы (у т. л. авердрафтных крэдытаў);
  • афармленне крэдыту магчыма без даведкі аб даходах у памеры, які разлічаны зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, што не перавышае 15 базавых велічынь (на цяперашні час – 345,00 рублёў);максімальны памер крэдыту вызначаецца без уліку плацяжоў па рэфінансуемым крэдыце;
  • тэрмін карыстання крэдытам павялічаны да 7 гадоў, а пры рэфінансаванні крэдытаў на фінансаванне нерухомасці – да 10 гадоў.

Нагадаем, што рэфінансаваць запазычанасць магчыма адразу па некалькіх крэдытах, аб’яднаўшы іх у адзін крэдыт з адзінай штомесячнай аплатай для зручнасці пагашэння.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, пазваніўшы ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне» пашырае вашы магчымасці!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!