Падпiсанне Мемарандума аб узаемаразуменнi Беларусбанка i UnionPay International (далей - UPI) адбылося сёння ў Галаўным офісе Беларусбанка.
Мэтай гэтага Мемарандума з’яўляецца ўсталяванне адносін па забеспячэнню абслугоўвання трымальнікаў картак плацёжнай сістэмы Union Pay ў сетцы банкаматаў банка, арганізацый гандлю і сэрвісу, якія супрацоўнічаюсь з банкам у межах дагавораў па эквайрынгу.
«Мы надаём важнае значэнне гэтай сустрэчы і звязваем яе вялікімі бізнэс-перспектывамі. Беларусбанк актыўна нарошчвае супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі КНР у розных сферах бізнэсу, і наша сустрэча таму пацвярджэнне, - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Відавочна наша зацікаўленасць у супрацоўніцтве па эквайрынгу банкаўскіх плацёжных картак UnionPay на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
На сённяшні дзень Беларусбанк мае карэспандэнцкія адносіны з 51 банкам Кітая, дзе адкрыты прамыя рахункі для ажыццяўлення разлікаў у кітайскіх юанях. Наладжана работа па фінансаванні беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, што рэалізуюцца ў прамысловасці, энэргетыцы, транспарце, малым і сярэднім бізнэсе і іншых сферах. Банк актыўна працуе з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам “Вялікі камень”. Вядзецца сумесная дзейнасць па стварэнні Кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду.
«Партнёры Беларусбанка – гэта больш за 120 банкаў з 35 краін свету . Усталяванне новых кантактаў, пашырэнне геаграфіі інтарэсаў банкаўскай супольнасці, вызначэнне новых пунктаў росту бізнэсу , укараненне эфектыўных схем узаемадзеяння - гэта неад’емная састаўная частка стратэгіі развіцця нашага банка, - дадаў Віктар Ананіч. – Банк таксама гатовы прадоўжыць дыялог з фінансавай супольнасцю Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытаннях узаемадзеяння ва ўсіх сферах банкаўскіх паслуг. Плённае супрацоўніцтва паміж намі будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай»
Кітайскі бок пацвердзіў гатоўнасць да далейшага пашырэння дзелавых кантактаў.
Кіраўнік дэлегацыі Старшыня Савета Дырэктароў «UnionPay International» Гы Хуаюн пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»