Навіны банка і прэс-рэлізы
15.08.2017

«БЕЛАРУСБАНК» УСТАНАЎЛІВАЕ НОВЫЯ ПРАЦЭНТНЫЯ СТАЎКІ ПА НАНАВА АДКРЫВАЕМЫХ ТЭРМІНОВЫХ БАНКАЎСКІХ УКЛАДАХ У ЗАМЕЖНАЙ ВАЛЮЦЕ (ПРЭС-РЭЛІЗ)

ААТ «ААБ Беларусбанк» устанаўлівае з 15.08.2017 працэнтныя стаўкі па нанава адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце (па раней адкрытых, па якіх аўтаматычнае перазаключэнне дагавору ажыццяўляецца пачынаючы з 15.08.2017 – з даты аўтаматычнага перазаключэння) у наступных памерах:

- «Класік Адзыўна да года» (у доларах ЗША, еўра):

на тэрмін 95 дзён – 0,3% гадавых;

на тэрмін 185 дзён – 0,5% гадавых.

- «Класік Безадзыўны да года» (у доларах ЗША, еўра):

на тэрмін 3 месяцы – 0,7% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 1,1% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў – 1,6% гадавых.

- «Класік Адзыўны звыш года» на тэрмін 18 месяцаў (у доларах ЗША, еўра) – 1,8% гадавых.

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка»

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»