200 000-я плацежная картка Клуба «Аксаміт аформлена 7 жніўня 2017 года ў сталічным аддзяленні 316 філіяла № 510 "Беларусбанка".
Яе трымальнікам стала пенсіянерка Зінаіда Іванаўна. Намеснік дырэктара філіяла №510 Алена Пятніцкая ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла кліентцы картку, якая стала для банка юбілейнай, а таксама памятныя сувеніры.
Першыя карткі Клуба «Аксаміт», прызначаныя спецыяльна для пенсіянераў, Беларусбанк выпусціў менш за год таму. Прадукт карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод кліентаў банка. Зараз, па вартасці ацаніўшы яе перавагі, штодня ўдзельнікамі Клуба становяцца да 1000 чалавек.
Па словах, намесніка дырэктара філіяла №510 Алены Пятніцкай, той факт, што ў дадзеным клубным праекце прымаюць удзел ужо 200 000 беларусаў шаноўнага ўзросту, кажа аб яго безумоўным поспеху.
«Вялікая колькасць кліентаў, з аднаго боку, ганарова, але з іншага-вельмі адказна, - кажа Алена Пятніцкая. - Мы павінны не толькі паказаць высокую якасць абслугоўвання, але і своечасова рэагаваць на любыя патрэбы і пажаданні нашых кліентаў».
Алена Пятніцкая таксама распавяла, што карта Клуба «Аксаміт» дае магчымасць кліентам эканоміць 5% ад кожнай пакупкі ў аптэцы, медыцынскім цэнтры, стаматалагічным кабінеце і любой іншай медыцынскай установе па ўсім свеце. Калі рабіць штодзённыя пакупкі ў супермаркетах сеткі «Еўраопт», «Суседзі», «Рублёўскі», «Белмаркет» і іншых, то членам клуба «Аксаміт» на карту вяртаецца 3% ад сумы плацяжу.
"Для ўладальнікаў карт працуе спецыяльная крэдытная праграма, - тлумачыць Алена Іванаўна, – пры гэтым спецыялісты Беларусбанка працягваюць удасканальваць прадукт і цяпер колькасць партнёраў Клуба «Аксаміт» перавысіла 5000 арганізацый па ўсёй краіне. Мы таксама працягнем пашыраць спектр картачных прадуктаў, і прадастаўляць новыя паслугі для трымальнікаў картак, якія дазволяць нашым кліентам адчуць увесь камфорт, бяспеку і надзейнасць безнаяўных разлікаў».
прэс-служба "Беларусбанка"