24 ліпеня 2017 года ААТ «ААБ Беларусбанк» у поўным аб'ёме і ва ўстаноўлены тэрмін пагасіла найбуйнейшы ў гісторыі банка сіндыкаваны крэдыт у памеры 250 мільёнаў еўра.
Крэдыт быў прыцягнуты ад замежных фінансавых інстытутаў у ліпені 2016 года. Няўхільнае выкананне ўзятых на сябе абязацельстваў - гэта базавы прынцып працы «Беларусбанка» на міжнародным рынку капіталу, пры выстройванні доўгатэрміновых адносін з замежнымі банкамі, арганізацыямі. Дадзены сіндыкаваны крэдыт, як і кожная завершаная раней здзелка, служыць пацверджаннем устойлівасці «Беларусбанка», умацоўвае яго імідж як надзейнага пазычальніка, пашырае магчымасці для структуравання і рэалізацыі новых міжнародных праектаў.