Навіны банка і прэс-рэлізы
19.07.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» пачало прыём заявак на куплю аблігацый ТАА «Нэлва» 3-га выпуску

ААТ «АСБ Беларусбанк» з 19 ліпеня 2017 года пачало прыём даручэнняў ад фізічных і юрыдычных асоб на куплю аблігацый ТАА «Нэлва» *.

Аб'ём эмісіі аблігацый ТАА «Нэлва» 3-га выпуску складае 1,25 млн. долараў ЗША, тэрмін абарачэння - 3 гады (з дзвюма афертамі на датэрміновы выкуп). Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і складае 7% гадавых.

ААТ «АСБ Беларусбанк» ажыццяўляе брокерскае абслугоўванне кліентаў па набыцці аблігацый ТАА «Нэлва» без спагнання камісіі.

* ТАА «Нэлва» - беларуская кампанія - вытворца дызайнерскай жаночай вопраткі з 2000 года. Мае шырокую рознічную гандлёвую сетку, якая налічвае больш за 150 крам у Беларусі, Расіі і Украіне.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!