Інфармуем пра абнаўленне дадатку «M-Belarusbank» для мабільных устройстваў Apple (АС iOS)!
У новай версіі дадатку змены закранулі практычна ўсё - ад дызайну і зручнасці выкарыстання да базавых аперацый і новых магчымасцяў работы з дадаткам. Карыстальнікам новай версіі мабільнага банкінгу прадастаўляецца шэраг новых магчымасцяў, напрыклад:
- уваход у дадатак па адбітку пальца (TouchID) або кароткім PIN-коду;
- новы падыход да адлюстравання прадастаўляемых паслуг на галоўным экране дадатку з магчымасцю атрымання максімальна хуткага доступу да найбольш запатрабаваных паслуг;
- тэхналогія дапоўненай рэальнасці (дазваляе ў Лакатары банкаўскіх паслуг дадатку сканаваць камерай смартфона навакольную мясцовасць для пошуку месцазнаходжання бліжэйшых кропак абслугоўвання);
- аўтаматычнае абнаўленне параметраў абраных плацяжоў АРІП пры ўнясенні ў іх змяненняў;
- захоўванне ўсіх выбраных плацяжоў на серверы банка, якое дазваляе аўтаматычна аднаўляць выбраныя плацяжы пры пераўстаноўцы дадатку (напрыклад: калі забыты ключ доступу, праведзена змена мабільнага ўстройства і інш.);
- калькулятар валют і многае іншае!
Новая версія дадатку ўжо цяпер даступна для бясплатнай устаноўкі ў краме дадаткаў AppStore!
Рэкамендуем:
перад абнаўленнем версіі ў настройках кожнага плацяжу з раздзела «Выбраныя плацяжы» змяніць месца захоўвання з «дадатак» на «сервер», а таксама патрэбныя плацяжы з журнала аперацый дабавіць у раздзел «Выбраныя плацяжы».