Навіны банка і прэс-рэлізы
12.07.2017

Беларускія металургі могуць разлічваць на «Беларусбанк» (прэс-рэліз)

Перспектывы далейшага супрацоўніцтва абмяркоўваліся падчас рабочай паездкі старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча на БМЗ.

metallurg

На фота: дырэктар філіяла №312 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Жлобіне Сыч С.М., начальнік філіяла №300– Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Архіпенка А.І., генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства  «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія» Савянок А.М., старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Ананіч В.М.

 

ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК» з’яўляецца карпаратыўным кліентам першага класа. Абслугоўваецца ў «Беларусбанку» са студзеня 2005 года і карыстаецца шырокім спектрам банкаўскіх паслуг.

metallurg2

Генеральны дырэктар завода Анатолій Савянок, прадстаўляючы новыя вытворчыя магутнасці, патлумачыў, што дзякуючы крэдытнай падтрымцы банка на прадпрыемстве былі рэалізаваны буйныя інвестыцыйныя праекты. Першы ў гэтым радзе – цэх па вырабе бясшоўных гарачакатаных труб з праектнай магутнасцю 250 тыс. тон труб у год. Ён быў уведзены ў эксплуатацыю 13 ліпеня 2007 года. На рэалізацыю гэтага праекта было выдаткавана 270 млн. долараў ЗША з прыцягненняў доўгатэрміновых пазык замежных і беларускіх банкаў, у тым ліку за кошт крэдытаў ААТ «ААБ Беларусбанк» было прафінансавана каля 25% ад кошту праекта.

25 верасня 2015 года ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта  «Арганізацыя вытворчасці сартавога праката з будаўніцтвам драбнасортна-драцянога стана» была запушчана новая вытворчая лінія драбнасортна-драцянога стана. Аб’ём крэдытнай падтрымкі ААТ «ААБ Беларусбанк» склаў 142,8 млн. еўра.

Віктар Ананіч высока ацаніў наладжаны на БМЗ вытворчы працэс і запэўніў, што беларускія металургі і надалей могуць разлічваць на «Беларусбанк».

Даведка: ААТ «БМЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БМК» – адно з найбуйнейшых экспартна арыентаваных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Асноўнай прадукцыяй завода з’яўляюцца трубы, металакорд, бартавы бранзіраваны дрот, дрот РМЛ, стальны дрот, фібра. На прадпрыемстве распрацавана, засвоена і ўкаранёна тэхналогія вытворчасці практычна ўсёй гамы сталяў, уласцівых сучаснай класічнай электрасталеплавільнай вытворчасці. У 2016 годзе прадукцыя БМЗ пастаўлялася ў 51 краіну свету – РФ, Германія, Літва, Нідэрланды, Польшча, Канада, Ізраіль, Егіпет, Італія, ЗША і інш. Доля экспарту (у аб’ёме прамысловай вытворчасці) за мінулы год склала 85%.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!