23 чэрвеня 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.
На пасяджэнні зацверджаны мэтавыя параметры і ключавыя аспекты будучай Стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк».
Наглядальным саветам адобрана сістэма канфідэнцыяльнага паведамлення аб выяўленых парушэннях і фактах махлярства.
Разгледжана інфармацыя аб ходзе выканання Плана рэалізацыі мепапрыемстваў па ўкараненні сістэмы ключавых паказчыкаў эфектыўнасці ў Банку.
Наглядальным саветам узгоднена Палажэнне аб Карпаратыўнай службе ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прынята рашэнне аб прызначэнні з 04.07.2017 Перапяліцы Віктара Аляксандравіча на пасаду намесніка Старшыні Праўлення і абранні яго членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
У сувязі з абраннем новага складу Наглядальнага савета сфарміраваны абноўленыя Камітэты пры Наглядальным савеце Банка.