Наведвальнікі рэстарана хуткага харчавання KFC, размешчанага ў Мінску па вуліцы Раманаўская Слабада, дом 13, цяпер могуць рабіць заказ і аплачваць яго банкаўскай плацежнай картай без удзелу супрацоўніка ўстановы.
Дзякуючы рэалізаванаму праекту па ўсталяванні плацежнага тэрмінала самаабслугоўвання ў гандлёвай сетцы ТАА «Друць-92», у якім «Беларусбанк» выступіў у якасці банка-экваера, наведвальнікі ўстановы могуць сфарміраваць заказ самастойна, выбраўшы неабходныя стравы на сэнсарным табло ўстройства. Пасля таго, як заказ сфарміраваны, кліент аплачвае яго банкаўскай плацежнай картай.
Плацежны тэрмінал самаабслугоўвання, размешчаны побач з традыцыйнымі касамі, прымае да разліку як банкаўскія карты з магнітнай паласой, так і чыпавыя. Атрымаўшы на рукі чэк з нумарам свайго заказу, наведвальніку рэстарана застаецца дачакацца яго фарміравання і атрымання на касе выдачы заказа.
Аўтары і арганізатары праекта абяцаюць, што ў найбліжэйшы час на радасць аматарам фастфуда і сучасных гаджэтаў у краіне з’явяцца яшчэ 14 падобных устройстваў.