Паважаныя трымальнікі банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк»! У год свайго 95-годдзя банк падаўжае акцыю па зніжэнні працэнтнай стаўкі па авердрафтным крэдытаванні!
У перыяд з 01.07.2017 па 31.12.2017 (уключна) гадавая працэнтная стаўка па авердрафце ўстанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ*.
Выгадная прапанова ад банка распаўсюджваецца на дзеючыя і нанава заключаемыя дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі.
*Пры змяненні на працягу месяца стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь новая стаўка прымяняецца пачынаючы з 1 чысла месяца, наступнага за месяцам уступлення ў сілу новага яе значэння.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы на нумар 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»