Навіны банка і прэс-рэлізы
30.06.2017

Перспектывы супрацоўніцтва з UnionPay International абмеркавалі ў «Беларусбанку» (прэс-рэліз)

Перспектывы супрацоўніцтва з UnionPay International былі ў цэнтры ўвагі сустрэчы яе прадстаўнікоў з кіраўніцтвам «Беларусбанка». Тэма ўзнікла ў выніку звароту СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка»  з прапановай адкрыцця на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

china

Бакі абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва з UnionPay International у частцы рэалізацыі абслугоўвання трымальнікаў картак гэтай плацежнай сістэмы ў сетцы банкаматаў банка, а таксама арганізацый гандлю і сэрвісу ў рамках дагавораў па разліковым абслугоўванні (эквайрынгу).

china2

«Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» з’яўляецца кліентам філіяла № 500 – Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» са жніўня 2012 года, карыстаецца шырокім спектрам банкаўскіх паслуг: разлікова-касавае абслугоўванне, валютна-абменныя і канверсійныя аперацыі, размяшчэнне грашовых сродкаў у дэпазіты і аблігацыі банка і іншых эмітэнтаў, міжнародныя і міжбанкаўскія разлікі, аперацыі з банкаўскімі плацежнымі карткамі, дэпазітарнае абслугоўванне.

 «З’яўляючыся ўніверсальным фінансавым інстытутам, "Беларусбанк" прадастаўляе ўвесь спектр фінансавых паслуг. Мы адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы абмяркоўваць любыя ідэі і ініцыятывы, якія будуць карысны і прынясуць выгаду ўсім бакам, – падкрэсліў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Партнёры банка – гэта больш за 120 банкаў з 35 краін свету. Мы прадастаўляем кліентам магчымасць фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў з контрагентамі з любога кутка планеты».

china3

Адбыўся абмен меркаваннямі экспертаў па названых пытаннях. Было вырашана вярнуцца да тэмы пасля яе дэтальнай прапрацоўкі.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»