Навіны банка і прэс-рэлізы
30.06.2017

Перспектывы супрацоўніцтва «Беларусбанка» з «Белкамунмашам» абмяркоўваліся падчас рабочай сустрэчы на прадпрыемстве (прэс-рэліз)

Старшыня праўленя ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч 27 чэрвеня наведаў з дзелавым візітам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш», дзе была праведзена сустрэча з генеральным дырэктарам прадпрыемства Уладзімірам Каралём. У сустрэчы таксама прыняў удзел дырэктар філіяла № 511 ААТ «ААБ Беларусбанк» Іван Кандратовіч.

belkomunmash

Абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва «Беларусбанка» з «Белкамунмашам», у прыватнасці, тэма фінансавання бягучай дзейнасці прадпрыемства, у тым ліку за кошт крэдытнай падтрымкі банка.

 belkomunmash2

belkomunmash3

belkomunmash4

Удзельнікі сустрэчы наведалі зборачныя цэхі, дзе паглядзелі працэс зборкі электробусаў і тралейбусаў.

Са снежня 2005 года ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» з’яўляецца кліентам ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

Даведка:

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» – вядучае прадпрыемства ў сферы вытворчасці гарадскога электрычнага транспарту, займаецца вытворчасцю тралейбусаў, трамваеў і камунальнай тэхнікі рознага накірунку. Асноўнымі рынкамі збытў з’яўляюцца Беларусь, Расія, Малдова, Украіна, Казахстан.

Па выніках працы за 5 месяцаў 2017 года тэмп росту таварнай прадукцыі прадпрыемства да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 473,6%, тэмп росту выручкі ад рэалізацыі гатовай прадукцыі – 452,1%.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!