Навіны банка і прэс-рэлізы
26.06.2017

«Беларусбанк» гатовы пашыраць лінейку прадуктаў і паслуг для прадпрыемстваў (прэс-рэліз)

Пытанні нарошчвання эканамічнага патэнцыялу Брэсцкай вобласці абмяркоўваліся падчас сустрэчы старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча з губернатарам Брэсцкай вобласці Анатоліем Лісам і кіраўнікамі прадпрыемстваў рэгіёна.

Асаблівы акцэнт быў зроблены на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці ААТ «БВБА», ААТ «Палессе», ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» і іншых прамысловых прадпрыемстваў, а таксама суб’ектаў  аграпрамысловага комплексу.

Бакі былі адзіныя ў меркаванні, што ў кожнай галіны свой фактар поспеху, аднак аснова стабільнай работы – цеснае супрацоўніцтва з банкам, павышэнне якасці ўзаемадзеяння банкаўскага і рэальнага сектара эканомікі. Такі падыход дазволіў акрэсліць кола канкрэтных пытанняў, расставіць прыярытэты, намеціць кампрамісныя шляхі вырашэння існуючых праблем.

«Сустрэча прайшла ў вельмі дзелавой і канструктыўнай атмасферы. Мы былі адзінадушныя ў меркаванні, што далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва неабходна працягваць і ўмацоўваць, нарошчаваць аб’ём крэдытавання, пашыраць лінейку банкаўскіх прадуктаў для прадпрыемстваў усіх форм уласнасці», – пракаменціраваў Віктар Ананіч.

 baranovichi

Сустрэча адбылася ў горадзе Баранавічы. Пасля абмеркавання рабочых пытанняў гасцям было прапанавана азнаёміцца з вытворчымі магчымасцямі Адкрытага акцыянернага таварыства «558 Авіяцыйны рамонтны завод», які спецыялізуецца на рамонце і мадэрнізацыі авіяцыйнай тэхнікі, якая стаіць на ўзбраенні Рэспублікі Беларусь, краін блізкага і далёкага замежжа.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»