Навіны банка і прэс-рэлізы
26.06.2017

Дарагія суайчыннікі, партнёры, сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Галоўнае свята краіны мы адзначаем у гадавіну адной з найважнейшых  падзей айчыннай гісторыі – вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Незалежнасць і суверэнітэт дасталіся нам цаной гераічных здзяйсненняў на фронце і ў тыле. Мы павінны быць годнымі ваеннай славы і працоўнага подзвігу савецкага народа, светлай памяці бацькоў і дзядоў. Плённай штодзённай працай мы будзем мацаваць дабрабыт нашай роднай Беларусі ў імя міру і росквіту цяперашніх і будучых пакаленняў.

Прыміце словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва з нашым банкам і пажаданні моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, вялікага асабістага шчасця і дабрабыту! Няхай у вашых дамах пануюць мір і згода!

 

Наглядальны Савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»